Даеш дэканструкцыю! Быў грэх...
* * *
Даеш дэканструкцыю! Быў грэх.
А далей што? Ды нішто, дым.
Прыдбаўшы бязглуздых драбніц мех,
сядзім у Сусвеце пустым.
Абрыдлыя тыя бірулькі,
кладзём абыякава ўбок,
і рэхам няясным і гулкім
на гэта адказвае змрок.
Не склеіць ужо гэтых штучак,
і дручак нам не пазбіраць.
І нам застаецца дакучна
Раскручваць, кідаць, расшчапляць.
Хто выгляд зрабіў, хто і праўда
ніяк здагадацца не змог,
што жартачкам гэтым не рады
ты будзеш пазней, абібок.
Магчыма, што свету асновы
трашчалі ўва ўсіх на вачах,
трымала іх шчырае слова
бадай на адных смаркачах.
Даеш дэканструкцыю! Быў грэх.
А далей што? Ды нішто, дым.
Прыдбаўшы бязглуздых драбніц мех,
сядзім у Сусвеце пустым.
Абрыдлыя тыя бірулькі,
кладзём абыякава ўбок,
і рэхам няясным і гулкім
на гэта адказвае змрок.
Не склеіць ужо гэтых штучак,
і дручак нам не пазбіраць.
І нам застаецца дакучна
Раскручваць, кідаць, расшчапляць.
Хто выгляд зрабіў, хто і праўда
ніяк здагадацца не змог,
што жартачкам гэтым не рады
ты будзеш пазней, абібок.
Магчыма, што свету асновы
трашчалі ўва ўсіх на вачах,
трымала іх шчырае слова
бадай на адных смаркачах.





