Вясновы пралёт жукоў
Праз полы лес ляцяць жукі...
Яны не вельмі да палёту
прыдатныя, ды гул такі,
нібыта руляць верталёты.
Упарта ўдалячынь ляцяць
ад самай раніцы да ночы,
і, пэўна ж, не на нас глядзяць
жукоў фасетачныя вочы.
Світанак ім услед глядзіць
люстэркамі вясновых водаў,
а ўслед за імі ўсё ляціць,
па схіле сходзіць косны водар,
і крупкі высахлай смалы
з іх ападаюць пераноссяў:
праз лесу полыя ствалы
са смерці ў смерць іх пераносіць.
Яны не вельмі да палёту
прыдатныя, ды гул такі,
нібыта руляць верталёты.
Упарта ўдалячынь ляцяць
ад самай раніцы да ночы,
і, пэўна ж, не на нас глядзяць
жукоў фасетачныя вочы.
Світанак ім услед глядзіць
люстэркамі вясновых водаў,
а ўслед за імі ўсё ляціць,
па схіле сходзіць косны водар,
і крупкі высахлай смалы
з іх ападаюць пераноссяў:
праз лесу полыя ствалы
са смерці ў смерць іх пераносіць.





