святло знявагі ўпадзі на снег...
* * *
святло знявагі ўпадзі на снег
гола-пранізлівае да слёз
гола-карыслівае бы лёс
святло знявагі ўпадзі на снег
снегу не падаць ужо глядзі
снег спакусіцель ляжыць пусты
снег спакусіцель глядзіць пусты
снегу не падаць ужо глядзі
выберы час і здымі з яго
скурку як з губ мякка-тонкую
скурку нібы з лёсу стромкую
выберы час і здымі з яго
святлу не падаць ужо ляжыць
жмурыцца холадна мнецца спаць
жмурыцца холадна мкнецца ўзлятаць
святлу не падаць ужо ляжыць
выберы час і замкні яго
токам абдоймаў і асалоды
токам абдоймаў каб назаўсёды
выберы час і замкні яго




