Тры песні
1
ідуць салдаты
трам-прам-брам
ідуць манахі
храм-храм-храм
тупаюць боцікі
хруп-піп-хром
спяваюць роцікі
гром гром гром
куля салдата
абмінай
вера манаха
не знікай
гора боцікам
бруд-хлюп-плюх
змаўкаюць роцікі
сплюнь сплюнь сплюнь
2
калоціцца лодачка
аб шэры прычал
войска анёльскае
беразняк схаваў
а другое войска
ельнікам брыдзе
...ноч качае лодачку
а там крычыць дзень
што я буду альбо не
баю-бай-люлі
і калі ж будзіць мяне
для новай зямлі?
чаша з попелам зірні
смецце косці ў ёй
а ў суседняй камяні
палаюць вадой
і чашы люляюцца
баю-баю-бай
ад прычалу лодачка
далей адплывай
3
плугі
сцягі іх — касілкі
іх ван Гогі — асілкі
едуць у нашым балагане праз дожджыка сіты
амаль знакамітыя
«пекла і назад»
львоў лятучых праграмы
едуць праз мроі хат нібыта сляпыя плямы
праз
небасхіла дах
і наперадзе свабоды сцягі
слёзы распіраюць грудзі, і рвуцца на грудзях ланцугі




