сон кукуе, цень куе...
* * *
сон кукуе, цень куе,
неба поўніцца краямі,
сонца промні ўсе свае
пахавала ў цемру ямін
чым патыліцай гарбы
калаціць, дык лепш падацца
прэч ад лёсу, ад трубы,
дзе стракозы весяляцца
прайдзісветы і лгуны,
што не маюць даравання,
але ж ладзяць баль яны
ад світанку да змяркання




