святло знявагі ўпадзі на снег...

* * * святло знявагі ўпадзі на снег гола-пранізлівае да слёз гола-карыслівае бы лёс святло знявагі ўпадзі на снег снегу не падаць ужо глядзі снег спакусіцель ляжыць пусты снег спакусіцель глядзіць пусты снегу не падаць ужо глядзі выберы час і здымі з яго скурку як з губ мякка-тонкую скурку нібы з лёсу стромкую выберы час і здымі з яго святлу не падаць ужо ляжыць жмурыцца холадна мнецца спаць жмурыцца холадна мкнецца ўзлятаць святлу не падаць ужо ляжыць выберы час і замкні яго токам абдоймаў і асалоды токам абдоймаў каб назаўсёды выберы час і замкні яго