Паспяшаемся...
Паспяшаемся
стол небагаты ўпрыгожыць
памідорамі спелымі,
кучаравай пятрушкай і кропам,
часнаком,
перцам духмяным, цыбуляй,
агуркамі пупырыстымі
і долькамі кавуна. — Хай алей,
як бурштын,
заблішчыць так сонечна, хай успыхне
асляпляльна так. — Чорнага
час хлеба нарэзаць, белай солі,
не шкадуючы,
выставіць цэлую шклянку, —
Вінаграднага поўная
бутля, пэўна ж, лішняй не будзе. Бо прыемна
наталяць
голад і смагу са смакам! —
Восені, што надыходзіць,
на літасць здавацца не станем
ні за што. —
Жыватворнаму Богу
гарэзлівыя каханкі
панурых ненавіснікаў прыемней.



