Насычэнне ежай, не смак
Насычэнне ежай, не смак
(не наешся смакам ніяк!)
паважаецца ў нас спрадвеку.
Што ж, прыемна, калі смачней,
але колькасць ежы важней
для галоднага чалавека.
Мільгаценне ўбогае страў
не да месца пасля цяжкіх спраў.
Тут паболей капусты б ды кашы...
Калі ежы няма аніякай,
дзе ўжо тут разважаць аб смаку:
насычэнне — вось шчасце наша!
Знакамітым той можа быць,
дапаможа хто туга набіць
небараку галоднаму пуза...
Павялося так на Русі —
з печкі прама на стол нясі,
ды паболей, руская Муза!



