Канец жніўня
у апошнія дні жніўня
напярэдадні школы
згадаеш
кашулю белую
чырвоны гальштук
што падораны братам
водар яблыкаў у партфелі
беласць сшыткавага аркуша
з клетачкамі для лічбаў
ды з радкамі для літар
падручнікі прачытаныя летам
вандроўкі ў далёкія краіны
што ў атласе геаграфічным
спасціжэнне законаў фізічных
у халоднай рацэ
пахне печанай бульбай
ад кастрышча дым
і з маскоўскаю дзяўчынай
на канікулах інтым
што не склаўся
бо сказала анатомію
вывучаюць у 10 класе
ах вось як!
канец жніўня
песня «скоро осень
за окнами август»
здарыцца што далей
у гэтай неверагоднай п’есе...
напярэдадні школы
згадаеш
кашулю белую
чырвоны гальштук
што падораны братам
водар яблыкаў у партфелі
беласць сшыткавага аркуша
з клетачкамі для лічбаў
ды з радкамі для літар
падручнікі прачытаныя летам
вандроўкі ў далёкія краіны
што ў атласе геаграфічным
спасціжэнне законаў фізічных
у халоднай рацэ
пахне печанай бульбай
ад кастрышча дым
і з маскоўскаю дзяўчынай
на канікулах інтым
што не склаўся
бо сказала анатомію
вывучаюць у 10 класе
ах вось як!
канец жніўня
песня «скоро осень
за окнами август»
здарыцца што далей
у гэтай неверагоднай п’есе...





