Калыханка
Засні, дзіця маё! Над светам
спакой і ласка зіхацяць.
Дарма Шэкспір сваім санетам
нам загадаў пакуты знаць.
Не плач, мой хлопчык! Супакойся!
Жыве каханнем Божы свет.
І толькі ва ўяўленні Джойса
паўстаў разладны запавет.
Ну што ты?.. Зелянее траўка.
Не плач жа! Сонейка блішчыць.
А што там выдумляе Кафка —
пустое! Хай сабе трашчыць!





