Батыскаф

З акна пейзаж — прыпомніш Пісаро —
У верш ідзеш, трымаючы рукамі
Жывую мрою ў бэзавым: цяпло
Пад шэрымі аблокамі з вятрамі.

Трымаю мрою я ў руках — цябе...
У мастака натхненні дзень і далі,
Дзе граў вятрыска на палын-трубе,
І мінака захутаў ў мяккі шалік,

І, апрануў шы ў паліто, схаваў,
Каміль-мастак нам даў свой дожджык светлы,
Які раптоўна сажалкаю стаў,
Дзе побач — лопух і трыпутнік ветлы,

Дзе хмара ў хмару пераходзіць, як
У мрою мроя, гэта ўсё без меры.
Я так адзін. Любы жахліўчык-страх
Не напужае! Пофіг! Зноў кватэра

Мяняе воблік: цягне цень крылом,
Над шафай, гэта адчуваю першым,
Штарміць за шторай шумавым дажджом...
Нібыта ў батыскафе, я — у вершы...