Красавіцкія ямбы
Усё жыццё я слухаў шэпт вады,
Што танчыла гарэзліва ў фантанах...
Ды пырскі асыпаліся заўжды,
Як абляталі свечкі на каштанах,
І іх пялёсткі лускавінкамі слюды
Таксама апускаліся туды,
Куды й вада злятала пастаянна.
Я смерці ўсё жыццё казаў: прыйду.
І вось вясной мая чарга настала,
Калі снягі зліліся на ваду
І лёду на рацэ амаль не стала...
Я сам наклікаў на сябе бяду,
Ці мо бяда сама мяне дастала?..
А можа, ўсё ж бяду я адвяду?
І год прайшоў, ці, можа, ўжо прайшло
Усё жыццё з усмешкаю стальною,
Ды смерць сваё злавеснае крыло
Яшчэ не распасцерла нада мною.
Усё ў жыцці было, дабро і зло...
Ды ўсё ж плыве над елкай і сасною
Сярэбранае месяца святло.
Што танчыла гарэзліва ў фантанах...
Ды пырскі асыпаліся заўжды,
Як абляталі свечкі на каштанах,
І іх пялёсткі лускавінкамі слюды
Таксама апускаліся туды,
Куды й вада злятала пастаянна.
Я смерці ўсё жыццё казаў: прыйду.
І вось вясной мая чарга настала,
Калі снягі зліліся на ваду
І лёду на рацэ амаль не стала...
Я сам наклікаў на сябе бяду,
Ці мо бяда сама мяне дастала?..
А можа, ўсё ж бяду я адвяду?
І год прайшоў, ці, можа, ўжо прайшло
Усё жыццё з усмешкаю стальною,
Ды смерць сваё злавеснае крыло
Яшчэ не распасцерла нада мною.
Усё ў жыцці было, дабро і зло...
Ды ўсё ж плыве над елкай і сасною
Сярэбранае месяца святло.





