У кафельным сусвеце, утульным, нібыта печка...
* * *
У кафельным сусвеце, утульным, нібыта печка,
Халаднаватым, як сцёгны русалкі, што прама з вады,
Як ноч на Каляды, марозным, няпэўным, як полымя свечкі,
Сярэбраным, як на лужынах восенню позняю льды,
Нябёсы, нібыта скарбонка, медным ключом адмыкаюцца,
І ў вераснёўскі дзень, запаветны, ціхі, святы,
З кафельнага неба ў далоні твае апускаюцца
Зоркі, анёлы, рыбкі — усё, чаго хочаш ты.
А калі ў кафельным казачным свеце мыш завядзецца,
І ў шэрым паўзмроку будзе палохаць цябе, шамацець,
І ў горлачку шэрай ангіннай самотай-тугой заскрабецца,
І перашкодзіць свяцілам у кафельным небе ляцець,
Тады мы адчынім вышыні — хай вецер у шторах гуляе! —
І там, у нябеснай высі, у светлым нябесным акне,
Коткі нябесныя перыстыя — хмаркі — яе спаймаюць,
Белыя і блакітныя на эмалевай белізне.
І піскне мыш пад іх кіпцямі, і павуцінкай пунсовай
Па небе закружыць вецер яе немаведама дзе,
І вось яна ўжо зрабілася ў хмарцы кропелькай новай,
І хай сабе ў садзе нашым ягадай позняй на куст упадзе.