Бізуны агуркоў, шкло — празрысты сачок...

* * *

Бізуны агуркоў, шкло — празрысты сачок;
Далей — стан страказы ярка-сіні
Не чароўная палачка, толькі смычок
У шалёнай руцэ Паганіні.

Гноем пахне парнік, а ў яго глыбіні —
Град раскатаў густога стаката:
Спроба струшчыць блакіт непарушнай брані
Паўтараецца зноўку заўзята.

Променем таямніцы ад неба да сцен
Ці праяваю панства, капрызу:
Тут пакута і музыка — рэчыва, тлен,
І дыханне — у форме капрыса.