Хлопчыкам у шэрай кепачцы застацца...
* * *
Хлопчыкам у шэрай кепачцы застацца,
Карацей, застацца мне самім сабой.
Паміж праўдаю і выдумкай бадзяцца
праз чырвоны вераснёўскі лістабой.
Моўчкі йсці па паркавых алеях
праміж лавак, тых, дзе назаўжды
мы мінулае і будучае склеім.
Ну а сыдзем — зноўку вернемся сюды.
Як я любіў панурыя карціны,
дзе восень адыходзіць спакваля,
дзе ў жоўтым лісці ягады рабіны
і вершамі напоўнена зямля.
Ды колькі ж іх у думках праняслося,
хоць памяць не змагла ўсё захаваць,
як дожджык, што прабег крадком праз восень
і знік, і зноўку сонейка відаць.
Камячыў хлопчык кепачку рукамі
і ўсё хадзіў па парку напрасткі,
маўчаў, а сшытак поўніўся радкамі,
і вершамі рабіліся радкі.
Хлопчыкам у шэрай кепачцы застацца,
Карацей, застацца мне самім сабой.
Паміж праўдаю і выдумкай бадзяцца
праз чырвоны вераснёўскі лістабой.
Моўчкі йсці па паркавых алеях
праміж лавак, тых, дзе назаўжды
мы мінулае і будучае склеім.
Ну а сыдзем — зноўку вернемся сюды.
Як я любіў панурыя карціны,
дзе восень адыходзіць спакваля,
дзе ў жоўтым лісці ягады рабіны
і вершамі напоўнена зямля.
Ды колькі ж іх у думках праняслося,
хоць памяць не змагла ўсё захаваць,
як дожджык, што прабег крадком праз восень
і знік, і зноўку сонейка відаць.
Камячыў хлопчык кепачку рукамі
і ўсё хадзіў па парку напрасткі,
маўчаў, а сшытак поўніўся радкамі,
і вершамі рабіліся радкі.




