Калі б скласці вершы з лухты...
* * *
Калі б скласці вершы з лухты
ды з драбніцаў і пустаты,
з марнатраўства гуллівай вады,
з пылу дробязяў, моўнай руды.
У бязглуздых абмоўках тых —
чысты водгук ад слоў пустых,
што зрываюцца з языка,
дзе бяссэнсіца і дурната.
Каб панураму Хармсу на злосць
вершы шыбы разбілі. Ёсць
і святло, і ліхі скразняк —
хай бягуць словы проста так,
як прамені з навіслых хмар,
навальніцы кіслотны ўдар.
Вось прадзьмулі б усё й пайшлі,
бы азон у сухой зямлі.
Калі б скласці вершы з лухты
ды з драбніцаў і пустаты,
з марнатраўства гуллівай вады,
з пылу дробязяў, моўнай руды.
У бязглуздых абмоўках тых —
чысты водгук ад слоў пустых,
што зрываюцца з языка,
дзе бяссэнсіца і дурната.
Каб панураму Хармсу на злосць
вершы шыбы разбілі. Ёсць
і святло, і ліхі скразняк —
хай бягуць словы проста так,
як прамені з навіслых хмар,
навальніцы кіслотны ўдар.
Вось прадзьмулі б усё й пайшлі,
бы азон у сухой зямлі.





