У глухамані геройскай, сунічнай...
* * *
У глухамані геройскай, сунічнай,
якую праславіў пахмельны Глінка,
твар задубеў ад крынічнай
вады, дзе трымціць ільдзінка.
Бор слаўны меднымі соснамі.
І, за хмарай хаваючыся,
зноўку з’яўлялася сонейка,
прыязна нам усміхаючыся.
Здаецца, ну што мы пабачылі?
Пад жартаўлівую ўхмылку
насельнікі нас не адзначылі,
нам не запрэглі кабылку.
Не адчынілі з пашанай
дзверы царкоўнай брамы.
Пехатой у кашулі падранай
нёс чакушку гарэлкі я з крамы.
Была да карміцелькі рускай
падобная ты, што носіць
адзенне занадта вузкае
і аб адным Бога просіць,
не спіць над калыскаю царавай:
не дапусціць бы хібы...
І толькі ля ганка зарыва,
як быццам зноў паляць сядзібы.
У глухамані геройскай, сунічнай,
якую праславіў пахмельны Глінка,
твар задубеў ад крынічнай
вады, дзе трымціць ільдзінка.
Бор слаўны меднымі соснамі.
І, за хмарай хаваючыся,
зноўку з’яўлялася сонейка,
прыязна нам усміхаючыся.
Здаецца, ну што мы пабачылі?
Пад жартаўлівую ўхмылку
насельнікі нас не адзначылі,
нам не запрэглі кабылку.
Не адчынілі з пашанай
дзверы царкоўнай брамы.
Пехатой у кашулі падранай
нёс чакушку гарэлкі я з крамы.
Была да карміцелькі рускай
падобная ты, што носіць
адзенне занадта вузкае
і аб адным Бога просіць,
не спіць над калыскаю царавай:
не дапусціць бы хібы...
І толькі ля ганка зарыва,
як быццам зноў паляць сядзібы.



