Так навокал пуста — не бачна блізкіх...
* * *
Так навокал пуста — не бачна блізкіх,
Толькі мроіцца раптам сінь марская,
Ды свяціла, ды гаваркі вятрыска,
Што бясконцасць хваль па чарзе пускае...
І нікога побач (атрута ў шклянцы),
Толькі цемра, нібы сяброўка чорта,
Штрафы шчодра ўсім выдае па п’янцы.
Гаварыў падобнае кніжнік чорны,
У кіно аднойчы я чуў такое.
(Гэты фільм раптоўна хто ўспомніць, можа?)
А вакол — адна цішыня пакояў,
Толькі прывід — дзе? — бы пасол варожы
Паміж светам тым і — часова — гэтым:
Паміж нашым светлым і цёмным слоем,
Дык нырнём між тым і між гэтым светам
Смельчаком, нясмелым — любым героем...
Там сваіх з агнём... ды няма людзей там,
Не відно паблізу любімых, блізкіх,
Толькі зоркі свецяць, і цыгарэта
Не гарчэй, чым у «Залатых запісках».
Так, наўкол нікога... Усюды Яхве
Альбо аспід аб чатырох рашэннях?
Колькі я стаю на Кастальскай вахце?
Разбяры, што ў вершах, а што ў кішэнях,
Ў пераклічках з мойрай (прадзе ўсё ўпотай)
І, вядома ж, з дзеўчынай, што Вермеер
Нам пакінуў (каб разумелі...), потым
З тым, каторы ветра аслабіў веер,
З тым, каторы воблачкам над пагостам —
Херувівам кволенькім — затаіўся,
Дзе за мостам Чорным каменны хоспіс
З цемраю маўкліваю парадніўся.
Так навокал пуста — не бачна блізкіх,
Толькі мроіцца раптам сінь марская,
Ды свяціла, ды гаваркі вятрыска,
Што бясконцасць хваль па чарзе пускае...
І нікога побач (атрута ў шклянцы),
Толькі цемра, нібы сяброўка чорта,
Штрафы шчодра ўсім выдае па п’янцы.
Гаварыў падобнае кніжнік чорны,
У кіно аднойчы я чуў такое.
(Гэты фільм раптоўна хто ўспомніць, можа?)
А вакол — адна цішыня пакояў,
Толькі прывід — дзе? — бы пасол варожы
Паміж светам тым і — часова — гэтым:
Паміж нашым светлым і цёмным слоем,
Дык нырнём між тым і між гэтым светам
Смельчаком, нясмелым — любым героем...
Там сваіх з агнём... ды няма людзей там,
Не відно паблізу любімых, блізкіх,
Толькі зоркі свецяць, і цыгарэта
Не гарчэй, чым у «Залатых запісках».
Так, наўкол нікога... Усюды Яхве
Альбо аспід аб чатырох рашэннях?
Колькі я стаю на Кастальскай вахце?
Разбяры, што ў вершах, а што ў кішэнях,
Ў пераклічках з мойрай (прадзе ўсё ўпотай)
І, вядома ж, з дзеўчынай, што Вермеер
Нам пакінуў (каб разумелі...), потым
З тым, каторы ветра аслабіў веер,
З тым, каторы воблачкам над пагостам —
Херувівам кволенькім — затаіўся,
Дзе за мостам Чорным каменны хоспіс
З цемраю маўкліваю парадніўся.



