Не труці мне душу прошлым часам...
* * *
Не труці мне душу прошлым часам,
Часу ў нас і зусім няма.
Час насеннем плача няшчасным,
У бабуліных стравах там цьма.
Яна спешна фартух апранае,
Еш, гаворыць, і будзеш расці,
Я, маленькая, паглядаю,
Лыжку ў жменьцы сціскаючы.
Не хачу яе страву есці,
Мне зашмат, зрэшты, а яна,
Над душою стаіць, не злезці,
Еш, гаворыць, ты ўсё да дна.
Еш, вучыся, будзеш жанчынай,
Мой маленькі ты пратэстант.
Пагражае пабіць дубінай,
Не ўвядзеш ты бабулю ў зман.
Над баршчом нахілюся для вернасці
Нізка, бач, толькі зірні,
Тлушчу колы ўверсе месцяцца,
Жахі тояцца ў глыбіні.



