Бераг

Фасфарасцыруюць цьмяна
шчыліны на паверхні сырой,
нібыта рэпрадуктуюць грані
гары, старажытны слой.
Самотлівы і дагодлівы
перада мной і табой,
Яго шліфаваў стагоддзямі
сівы акіянскі прыбой.
Я не прыхільнік тактыкі
да скал прыціскацца нясмела.
Думаю, што з галактыкі
стане больш зразумелай
сувязь зямнога, блізкага,
жаноцкага пачынання —
і серабра, што паблісквае
ў шчылінах на змярканні.