Кнігі стэпаў з травамі горкімі...

* * *

 Кнігі стэпаў з травамі горкімі
         з кнігасховішчаў часу Батыева
І архівы, што ў юртах схаваныя, —
         тайнапісны дзівосны багаж
Гэта ўсё пагніло, загінула
         і ў зямлі з касцямі змяшалася
Вояў рускіх, кыпчацкіх, мардоўскіх
         і мангольскіх вояў, вядома ж,
Каля Дона павольнага
Але дуб, што спявае лістотаю,
         Змог узняцца на полі пагібелі
І святкуе паразу смерці