Газай пыхкае жыццё, азірнешся — дзе ж ты, лета?!.

* * *

Газай пыхкае жыццё, азірнешся — дзе ж ты, лета?!
Ў мёртвым полымі асін падаецца ўдых прадметам.

Маці адпачыць лягла, бы анёлак склаўшы крылы,
скрозь нямую пашчу шкла позірк млее жывасілам.

Корпаецца ў печы ноч, папялушка, быццам котка,
на стале праснак ляжыць, астывае ежа продкаў.

На кладах заўважны рух —запавет згадаўшы Боскі —
здабываюць целы зноў мерцвякоў сухія косткі.