Я так доўга жыву без надзеі на выйсце...

* * *

Я так доўга жыву без надзеі на выйсце,
Што забыў і свае, і чужыя агрэшкі.
Я бы мог акіян для цябе пераплысці,
З-за капрызу дзіцячага, дзіўнай усмешкі.

За сабою ганюся па восеньскім полі,
Каб спытаць пра каханне з тваімі вачыма.
Мог бы я і жыццё раздзяліць напалову,
Толькі б ведаць, як жыць, калі жыць немагчыма.