Ператварыў ты гэтай ноччу у святыні...
* * *
Ператварыў ты гэтай ноччу у святыні
Усё, што фразамі было пустымі:
Ваду звычайную, хлеб і віно.
І, нібы моліцца, агонь пяе ў каміне,
І, як пакутнік, пазірае ў ноч акно.
Накідка-спавядальніца лягла
На гладзь дубовага апостала-стала.
Прарочы свет, тварэнне прасвятое!
О дом, што Боскім зіхаціць спакоем!
Фундамента адзінства, кладкі, даху,
Зямною шчыльнасцю ўвянчаў Ты незямное,
Для сына блуднага ты дом узводзіў з праху.
Тут певень з вільчака ўздагон зірне —
І сэрца беглае наўскідку паласне.
Я са слязамі да цябе вярнуся
Глыбокай ноччу, ля дзвярэй спынюся
Прытулку, што пакінуў я, прыблуда.
Яму я шчырай клятвай паклянуся
І далей назаўсёды верным буду!
Дзе быў я, што рабіў, таго не запытаюць,
Пасадзяць за сталом і моўчкі павітаюць.
Ператварыў ты гэтай ноччу у святыні
Усё, што фразамі было пустымі:
Ваду звычайную, хлеб і віно.
І, нібы моліцца, агонь пяе ў каміне,
І, як пакутнік, пазірае ў ноч акно.
Накідка-спавядальніца лягла
На гладзь дубовага апостала-стала.
Прарочы свет, тварэнне прасвятое!
О дом, што Боскім зіхаціць спакоем!
Фундамента адзінства, кладкі, даху,
Зямною шчыльнасцю ўвянчаў Ты незямное,
Для сына блуднага ты дом узводзіў з праху.
Тут певень з вільчака ўздагон зірне —
І сэрца беглае наўскідку паласне.
Я са слязамі да цябе вярнуся
Глыбокай ноччу, ля дзвярэй спынюся
Прытулку, што пакінуў я, прыблуда.
Яму я шчырай клятвай паклянуся
І далей назаўсёды верным буду!
Дзе быў я, што рабіў, таго не запытаюць,
Пасадзяць за сталом і моўчкі павітаюць.



