Пакідаюць птушкі радзіму...

* * *

 Пакідаюць птушкі радзіму.
Адлятаюць прама ў зеніт.
Струн нябесных матыў адзіны
у самотным небе звініць.

 Потым робіцца звон той хрыпатым
і сціхае над галавой.
Галасамі анёлаў крылатых
не сагрэцца. Ды розум твой

 мітусіцца, спрабуе ілгаць,
не жадае змірыцца з паразай...
Ды наўрад вершаплётаў раць
штосьці годнае вымучыць разам.