Без нагляду сад занямог...
* * *
Без нагляду сад занямог:
замест ружаў стаіць крапіва,
а на градах змарнеў гарох
і буяе чартапалох
там, дзе вішня расла і сліва.
А за звалкаю, дзе кусты,
дзе смуродна пахне паветра
цяжкім водарам наркаты,
грамафончык пачуеш ты —
то звініць цвыркун сярод кветак.
Хоць малы, ды магутны зяло,
бо ля царства ценяў прыгрэўся,
ненажэрны сімвал зеро.
Вось і думай, мутант прагрэсу,
што ж там будзе пасля ўсяго,
пасля моху, балота, лесу...
Пасля лірыкі. Пасля эпасу.
Без нагляду сад занямог:
замест ружаў стаіць крапіва,
а на градах змарнеў гарох
і буяе чартапалох
там, дзе вішня расла і сліва.
А за звалкаю, дзе кусты,
дзе смуродна пахне паветра
цяжкім водарам наркаты,
грамафончык пачуеш ты —
то звініць цвыркун сярод кветак.
Хоць малы, ды магутны зяло,
бо ля царства ценяў прыгрэўся,
ненажэрны сімвал зеро.
Вось і думай, мутант прагрэсу,
што ж там будзе пасля ўсяго,
пасля моху, балота, лесу...
Пасля лірыкі. Пасля эпасу.





