Я даўно да сябе не падобны, даўно да сябе...
* * *
Я даўно да сябе не падобны, даўно да сябе
Не падобны, кажу, чую голас настырнага ветру,
Што ўскудлаціў лістоту і, трубячы сум на трубе,
Прыцягнуў на хвасце, як варона, халоднае лета.
Я даўно да сябе, я даўно да сябе, я даўно...
Вось заела пласцінка!.. І поўнач, пад колер вінілу,
Абрасла цішынёй, вось такое я маю кіно...
Я старэю, змяняюся, бачу: раптоўна і міла
Мне пастукаў матыль у акно, і пазваў мяне стол...
Можа, гэта пасланне пад лямпай настольнай асілю
Перакласці у верш? Мо камусьці «прачніся» анёл
Шэпча-шэпча... І быццам алею вятрыска штохвілю,
Як дзіцятка, калыша. Блукаюць прыгожыя сны...
Да святла бесклапотнае лета прыпала шчакою,
Ад якога ў вінілавай цемры ўжо шмат белізны,
І ўжо верш тут любы абрастае Яго цішынёю...