Творчасць

Творца лірыкі
у эпоху эпасу

творца трагедыі
у эпоху оды

творца чалавека
у эпоху чалавецтва

творца дабра
у эпоху раздабрэўшых

творца свайго
у эпоху засвоенага

творца дзіўнага
у эпоху разлічанага

творца
у эпоху створанага

сярод дазволеных цудаў
вечна творыць

недазволены
цуд