сто гадоў...
сто гадоў
ты ляжаў пад спудам
пад сэрцам у мяне
дзіцяняткам нябачным
старадаўняй у куфары рэччу
а магчыма і не
сто гадоў
я трымала ў руцэ ад жорава нітку
а думала
гэта паветраны змей
амулет гэта смешны дзіцячы
а магчыма і не
абярог ад бяды
я да берага выплыла
я паўзу да яго
толькі б прэч ад вады
я паўзу
сярод гліны пяску травы
я паўзу
віснуць водарасці з галавы
на зубах скрыгоча замес
гэта цеста зямлі
мілых мясцін крыніц
у яго смак любові
суніц
гэта цеста
якое я ператвараю ў тэкст
маёй пяшчоты напалову з тугой
яна стульваецца ў камякі
робіцца другой
птушанятамі разбягаюцца радкі
нітка
торгаецца ў руцэ
хоча падацца прэч
я захоўваю цябе ў куфары
нібыта старадаўнюю рэч
нібыта пасаг свой
перавязь пастронка тасьму
прыйдзе час
адчыню куфар
вазьму
колькі трэба сказаць мне
паднябенне
паднябенне не змяшчае слоў
я люляю калыску
што літарамі напоўненая да краёў
каб саткаць будучыню
тонкай ніткай ад жураўля
я сініца
жыла за морам і вярнулася
мора спаліла я
ты ляжаў пад спудам
пад сэрцам у мяне
дзіцяняткам нябачным
старадаўняй у куфары рэччу
а магчыма і не
сто гадоў
я трымала ў руцэ ад жорава нітку
а думала
гэта паветраны змей
амулет гэта смешны дзіцячы
а магчыма і не
абярог ад бяды
я да берага выплыла
я паўзу да яго
толькі б прэч ад вады
я паўзу
сярод гліны пяску травы
я паўзу
віснуць водарасці з галавы
на зубах скрыгоча замес
гэта цеста зямлі
мілых мясцін крыніц
у яго смак любові
суніц
гэта цеста
якое я ператвараю ў тэкст
маёй пяшчоты напалову з тугой
яна стульваецца ў камякі
робіцца другой
птушанятамі разбягаюцца радкі
нітка
торгаецца ў руцэ
хоча падацца прэч
я захоўваю цябе ў куфары
нібыта старадаўнюю рэч
нібыта пасаг свой
перавязь пастронка тасьму
прыйдзе час
адчыню куфар
вазьму
колькі трэба сказаць мне
паднябенне
паднябенне не змяшчае слоў
я люляю калыску
што літарамі напоўненая да краёў
каб саткаць будучыню
тонкай ніткай ад жураўля
я сініца
жыла за морам і вярнулася
мора спаліла я





