Не люблю французаў з іх сквапнасцю і эгаізмам...
* * *
Не люблю французаў з іх сквапнасцю і эгаізмам,
Не люблю арабаў з іх замасленым поглядам і фанатызмам,
Не люблю яўрэяў з іх нахабнасцю і самаўпэўненасцю,
Англічан з іх снабізмам, сумам і добранамернасцю,
Немцаў з іх жорсткасцю і грубасцю,
Італьянцаў з іх наіўнай неразумнасцю,
Рускіх з п’янай пошласцю нямеранай,
Не люблю іспанцаў з фанабэрыяй,
Не люблю я з поўначы народнасці,
За лавіну іх непрофпрыгоднасці,
А хто з поўдня, той дранцвее першым.
Перакладчык, не чапай ты верша.
Барабаны, бубны не люблю, афрыканскія маскі, турэцкія саблі.
Няўжо даспадобы вам фальклорныя ансамблі?
Фет на пытанне, якому хацеў бы належаць народу,
Адказаў, што ніякаму. Вельмі любіў прыроду.




