Засынаючы, мроіш ізноў... Быццам бы ў DVD...
* * *
Засынаючы, мроіш ізноў... Быццам бы ў DVD,
Стары бачыш маяк на Сівучай скале, і ўжо следам
Нараджаецца музыка, плача ў грудзях і гудзіць...
Сніцца бухта Ласосяў. Караблік прыкметны.
Плача муза пра тых, з кім ля мора сустрэцца пара,
Разам з кім задыхаўся ў зімовыя доўгія ночы.
Прад табой кавалерыяй гіне чырвонай зара...
Засынаючы, мроіш... і сон твой амаль што прарочы.
Куды дзецца цяпер? Калі столькі ў глыбінцы пражыў,
Хімерычнае звіў... Праглядзеў-прамурыжыў-праквакаў,
Вось і лепяцца сны, і ў бамбукавы свет хоць бяжы
Да сычоў вераб’іных, падводных страшыдлаў і дракул.
Ці не Божы мне знак — астравы, астраўкі, маякі?
Можа здарыцца, я — пасля смерці — сальюся з Ахоцкім
Морам асатанелым. Якія сусветы, кругі
Запрыкмецяць мяне — кашалотам, цюленем сіроцкім?