Верш пра багатага юнака

Я юнак не бедны, шкада мне дужа
развітацца з шабелькай гартаванай,
з камізэлькай вышытаю са стужкай
ды з канём гарачым маім буланым...

 З ганарлівай зморшчынаю ля вуснаў,
хмельнаю усмешачкаю распуснай,
верхавой спружыністаю паходкай,
з падбародка востра узнятай лодкай.

 З цецівою мышцы, бурленнем лімфы,
з водгукамі арфы, выявай німфы,
з пералівам рыфмы і Божым дарам,
з гэтым бляскам, марывам, плёскам, жарам!

 Я зямлі баюся, дзе ўсюды чэрві,
і луны, бадзяжнай, нібыта дэрвіш,
я баюся святаў, дзе вольна мухам,
і Цара, што шчасце дае і скруху!

 І аддам я шабельку з партупеяй,
камізэльку, коней, ставок з алеяй,
паляўнічы рог свой, у даль дарогу
невядомаму маладому Богу!

 Юны позірк дам яму, сэрца, голас,
пакручасты кожны свавольны волас.
Нават сэрца — з яго ядавітым мёдам,
неба зорнае над нямым уваходам.