На сямі грудках, у густых лясах...
* * *
На сямі грудках, у густых лясах
Цар-трава расце — сямілісты гмах,
На сямі грудках, у сямі вятроў —
Першы ў барве ліст, што ляціць далоў,
а другі лісток, як палын-трава,
негаркавы, не — неба сінява.
Чырвань — трэці ліст, а чацвёрты стаў
белым, бо над ім ноч Анёл спяваў.
Ды пад конскі грукат, разбойны свіст
нарадзіўся пяты — зялёны ліст.
Залатым агнём шосты ліст гарыць,
а шурпаты сёмы ў прыпечку смыліць.
Над травою птушачка — цень ды цень,
Трэба браць траву на Іванаў дзень,
у глухіх лясах, каля збегу рэк
пад травой хаваецца чалавек.
А расце трава з рабра белага —
Невялікая частка цэлага.
У яго дабры ціха выбі брэш
і адзін лісток асцярожна зрэж.
Ля сямі грудкоў, ля вятроў сямі
Чалавека ў рукі свае вазьмі,
сэрцайка ў яго цалкам ты вымі,
адарві лісток, той што сіні. І
да грудзей сваіх ліст той пакладзі,
і пішы-твары, і дзяцей пладзі
На сямі грудках, у густых лясах
Цар-трава расце — сямілісты гмах,
На сямі грудках, у сямі вятроў —
Першы ў барве ліст, што ляціць далоў,
а другі лісток, як палын-трава,
негаркавы, не — неба сінява.
Чырвань — трэці ліст, а чацвёрты стаў
белым, бо над ім ноч Анёл спяваў.
Ды пад конскі грукат, разбойны свіст
нарадзіўся пяты — зялёны ліст.
Залатым агнём шосты ліст гарыць,
а шурпаты сёмы ў прыпечку смыліць.
Над травою птушачка — цень ды цень,
Трэба браць траву на Іванаў дзень,
у глухіх лясах, каля збегу рэк
пад травой хаваецца чалавек.
А расце трава з рабра белага —
Невялікая частка цэлага.
У яго дабры ціха выбі брэш
і адзін лісток асцярожна зрэж.
Ля сямі грудкоў, ля вятроў сямі
Чалавека ў рукі свае вазьмі,
сэрцайка ў яго цалкам ты вымі,
адарві лісток, той што сіні. І
да грудзей сваіх ліст той пакладзі,
і пішы-твары, і дзяцей пладзі





