Карлікі на плячах веліканаў
Не ў кожнага волата
ёсць жаданне і час
падтрымліваць карлікаў. Але
карлікі прымудраюцца знаходзіць
магчымасць падтрымліваць волатаў
хаця б па частках: вось карлік
падтрымлівае печань волата
ты сядзіш у мяне ў пячонках —
злуе велікан і перасаджвае
карліка сабе на плечы. Вось
карлік падтрымлівае лёгкія, замінаючы
дыханню і натхненню, волат
выплёўвае карліка сабе на плячо.
Вось карлік у позе атланта
падтрымлівае сэрца волата, шэпча:
галоўнае ў сэрцы — гэта страўнічак,
волат у сэрцах выцягвае
карліка на святло і саджае на плечы.
Карлікі падтрымліваюць яблыкі вачэй,
надкусваючы адлюстраванае ў іх неба,
яны залазяць у вушную ракавіну
і крадуць па кроплі шум акіяна,
яны кладуцца касцямі пад язык,
каб умешвацца ў прамову волата,
згуртоўваюцца ў арцель па падтрымцы
працы галаўнога мозгу волата,
жадаючы сутыкнуць адзін з адным
левае і правае паўшар’і.
Усе яны збіраюцца на плячах волата,
паляпваюць яго па плячы,
карлікі сэрца, карлікі думкі,
карлікі размовы, карлікі духу
дух захоплівае, калі з вышыні
чужога пляча яны вяшчаюць, спяваюць і скачуць,
і вось ужо ты сам скачаш
пад зладжаны ансамбль іх аглушальных дудак.
ёсць жаданне і час
падтрымліваць карлікаў. Але
карлікі прымудраюцца знаходзіць
магчымасць падтрымліваць волатаў
хаця б па частках: вось карлік
падтрымлівае печань волата
ты сядзіш у мяне ў пячонках —
злуе велікан і перасаджвае
карліка сабе на плечы. Вось
карлік падтрымлівае лёгкія, замінаючы
дыханню і натхненню, волат
выплёўвае карліка сабе на плячо.
Вось карлік у позе атланта
падтрымлівае сэрца волата, шэпча:
галоўнае ў сэрцы — гэта страўнічак,
волат у сэрцах выцягвае
карліка на святло і саджае на плечы.
Карлікі падтрымліваюць яблыкі вачэй,
надкусваючы адлюстраванае ў іх неба,
яны залазяць у вушную ракавіну
і крадуць па кроплі шум акіяна,
яны кладуцца касцямі пад язык,
каб умешвацца ў прамову волата,
згуртоўваюцца ў арцель па падтрымцы
працы галаўнога мозгу волата,
жадаючы сутыкнуць адзін з адным
левае і правае паўшар’і.
Усе яны збіраюцца на плячах волата,
паляпваюць яго па плячы,
карлікі сэрца, карлікі думкі,
карлікі размовы, карлікі духу
дух захоплівае, калі з вышыні
чужога пляча яны вяшчаюць, спяваюць і скачуць,
і вось ужо ты сам скачаш
пад зладжаны ансамбль іх аглушальных дудак.





