Філатэліст
Душа філатэліста — гэта сплаў
паштовай маркі, сургучу і клею,
з вальфраму свечкі — скарбу, што прыдбаў,
што пылам пакрываецца і тлее,
ды не знікае поўнасцю, бо ён
стараннаю рукою ў каталогі
занесены яшчэ з мінулых дзён
без пропускаў, памылак, таўталогій.
Таму і цяжкі аксаміт парцьер
Абняў акно, і недакурак тлее,
І стомлены пагляд, як дзікі звер,
Блукае ў цемры, што прастору грэе,
І ў хмарах тытуню знаходзіць ход —
Бляск падабенства — правільны, адзіны! —
Выявы — рэчы, — сувязей сярод
Радоў прычын, наступстваў блытаніны.
Адбітак іх — у рытміцы радкоў,
Вясёлкавых малюнкаў чаргаванні
На фаліянце клясера, слаёў
Празрыстай калькі і пылінак ззянні;
Халодны і пагардлівы пінцэт:
Свет для яго ёсць россыпы алюзій;
Не існуюць цягнік, бутон, партрэт —
Яны з сапраўдным, з іншым, у саюзе.
Філатэліст працуе над сабой —
Як сышчык, след бярэ, сябе змяніўшы:
Палохаюць не роўнядзь з белізной,
Не чысты аркуш, а — адсутнасць нішы.
паштовай маркі, сургучу і клею,
з вальфраму свечкі — скарбу, што прыдбаў,
што пылам пакрываецца і тлее,
ды не знікае поўнасцю, бо ён
стараннаю рукою ў каталогі
занесены яшчэ з мінулых дзён
без пропускаў, памылак, таўталогій.
Таму і цяжкі аксаміт парцьер
Абняў акно, і недакурак тлее,
І стомлены пагляд, як дзікі звер,
Блукае ў цемры, што прастору грэе,
І ў хмарах тытуню знаходзіць ход —
Бляск падабенства — правільны, адзіны! —
Выявы — рэчы, — сувязей сярод
Радоў прычын, наступстваў блытаніны.
Адбітак іх — у рытміцы радкоў,
Вясёлкавых малюнкаў чаргаванні
На фаліянце клясера, слаёў
Празрыстай калькі і пылінак ззянні;
Халодны і пагардлівы пінцэт:
Свет для яго ёсць россыпы алюзій;
Не існуюць цягнік, бутон, партрэт —
Яны з сапраўдным, з іншым, у саюзе.
Філатэліст працуе над сабой —
Як сышчык, след бярэ, сябе змяніўшы:
Палохаюць не роўнядзь з белізной,
Не чысты аркуш, а — адсутнасць нішы.





