У бальніцы
Нават калі б разбіўся посуд гэты нядробны,
посуд, што хібы мае, — дзе ж бы, душа, была ты?
Як ў шкарлупіне, кожны з нас тут жыве асобным
болем сваім у белым пекле адной палаты.
Пэўна, няма нічога, сумнага больш за цела.
Пэўна, няма нічога радасней і складаней
болю, які бязмежны ў муках для ацалелых,
болю, які ў знямозе стаў зусім нечаканым.
Чорныя дрэвы ў вокнах жалю зусім не маюць,
сёння і там маркотна, сумна, беспачуццёва.
Глуха грыміць каталка, лекі ахвяр чакаюць.
І калідор бальнічны большы за той — жыццёвы.