Цярпенне — яно засталося адзінае ў нас...
* * *
Цярпенне — яно засталося адзінае ў нас,
калі надыходзіць растанняў пясчаны час,
пустэльны час раскідваць сілы і каменне.
І калі ты скажаш: не трэба, вярніся, зноў сабяры —
хіба ж ты забылася на галінкі, што прарастаюць знутры? —
адкажу табе: гэты цяжар мне цябе не заменіць.
Уторкні ў зямлю мяне, у дрэўца ператвары.
Ты ведаеш, якая тут глеба — суцэльны граніт знутры.
Прысядзеш у цень і падсохлыя соты граната
разрэжаш — а гэта мінулае наша, загублены лёс.
І сок выцякае з граната, салёны ад слёз.
Яго ты глытаеш — паспешліва, зладзеявата.
Як шмат планавалася подзвігаў, вось толькі дзе
нам тут навучыцца нячутна хадзіць па вадзе?
Як выпіць нам крыўду да дна, ад ворага слёз не хаваючы?
Бо ён, як заўжды, нам самоту і боль варушыць,
смяецца над намі, як блазан, па сценах бяжыць
О, як жа расці, перашкоды не агінаючы?