Дзівосны дзень, я сэнс яго не знаю...
* * *
Дзівосны дзень, я сэнс яго не знаю.
Ніякім чынам сэнс не вызначаю.
Шпіёны спяць, набраўшы ў рот вады.
Прыйшла зіма, падобная на восень,
і рэчы, нібы кінутыя вобзем, —
азяблыя плады.
Прыйшла зіма, падобная на восень,
і колы надзяваюцца на восі,
як некалі, ды коцяцца куды?
Адкрый той рукапіс на палавіне,
там я стаю чалюскінцам на льдзіне
сярод вады.
Там я стаю чалюскінцам на льдзіне
з усмешкаю разявы і дзяціны
і лесвіцай вяровачнай ў руках.
Яна звалілася мне з неба лёгка,
і я не знаю: хто там — верталётчык
або анёл — чакаюць з іх рыўка.
І я не знаю: хто там — верталётчык
ці вецер цалаваць мяне захоча.
І льдзіны раптам адчуваю рух.
А ледаход нясе мае правіны.
І я стаю, трымаюся за льдзіну,
і лесвіца выслізгвае з-пад рук.
Пераклад Навума Г
Дзівосны дзень, я сэнс яго не знаю.
Ніякім чынам сэнс не вызначаю.
Шпіёны спяць, набраўшы ў рот вады.
Прыйшла зіма, падобная на восень,
і рэчы, нібы кінутыя вобзем, —
азяблыя плады.
Прыйшла зіма, падобная на восень,
і колы надзяваюцца на восі,
як некалі, ды коцяцца куды?
Адкрый той рукапіс на палавіне,
там я стаю чалюскінцам на льдзіне
сярод вады.
Там я стаю чалюскінцам на льдзіне
з усмешкаю разявы і дзяціны
і лесвіцай вяровачнай ў руках.
Яна звалілася мне з неба лёгка,
і я не знаю: хто там — верталётчык
або анёл — чакаюць з іх рыўка.
І я не знаю: хто там — верталётчык
ці вецер цалаваць мяне захоча.
І льдзіны раптам адчуваю рух.
А ледаход нясе мае правіны.
І я стаю, трымаюся за льдзіну,
і лесвіца выслізгвае з-пад рук.
Пераклад Навума Г



