Сёння ў свеце

22 чэрвеня стройнымі шэрагамі
Доблеснае германскае войска
Несучы на падэшвах сваіх ботаў
Цэласнасць сваёй тэрыторыі
Уступіла на так званую рускую зямлю

Рускія войскі вераломна аказваюць супраціўленне

Міжнародная супольнасць заклікае
Рускіх спыніць кровапраліцце

Прэзідэнт Злучаных Штатаў
Асудзіў рускую агрэсію

Рускія сцягваюць да Масквы
Узброеныя фармаванні з незалежнай Сібіры
Генацыд немцаў пад Масквой
Генацыд немцаў пад Сталінградам

Гаагскі трыбунал патрабуе выдачы ваенных злачынцаў Суворава і Кутузава
Галандзец Пётр Першы неадступна пераследуе шведа Карла XII
Які прыбыў з візітам сяброўства ў аранжавую Украіну

Прэзідэнт Грузіі забараніў сяржанту Кантарыя
Устанавіць сцяг перамогі над Рэйхстагам

Рэклама:

Заходнія каштоўнасці. Усходнія прысмакі.
Правы чалавека. Сужэнскія абавязкі.
Еўрапейская бяспека. Азіяцкі грып.
Аўстралійскія першабытнікі. Афрыканскі слон