Нясмеласць
Я сем разоў стаяў перад судом, сядзеў у лагерах,
дзе аб памерлым суседзе па нарах не спяшаліся
заяўляць начальству, каб, пакуль ён лічыцца жывым,
атрымліваць лішнюю пайку хлеба, і спаў
побач з мёртвымі, пакуль правяральшчык,
што лічыць па галовах, па паху не выяўляў дубака*.
Я збягаў з зон з асабліва строгім рэжымам,
рызыкуючы быць застрэленым у забароненай паласе,
у адным вагоне мардаваўся са смяротнікамі, якіх
везлі да месца выканання прысуду. Тырчаў
у карцарах, у адзіночках...
І, як апошні фраер, камечачы ў руках
сшытак з вершамі, нясмела перамінаўся
ля дзвярэй рэдакцыі «Нового мира».
* Дубак — нябожчык.