Песня Адысея
Маёй жонцы Наташы Румарчук
Калі мой карабель прычаліць да берага,
Разам са мной сыдзе на бераг песня,
Яе раней слухала толькі мора,
Дзе яна супернічала з клічам сірэн.
У ёй будуць толькі вільготныя галосныя гукі,
Якія вось так гучаць у бледным перакладзе
З мовы тулянняў на мову прычала:
Я кахаю цябе ахрыплым крыкам марскіх чаек,
Клёкатам арлоў, якія ляцяць на пах печані Праметэя,
Тысячалікім маўчаннем марской чарапахі,
Піскам кашалота, які хоча быць рыкам,
Пантамімай, выкананай шчупальцамі васьмінога,
Ад якой усё багавінне ўстае дыбам.
Я кахаю цябе ўсім маім целам якое выйшла з мора,
Усімі яго рэкамі, прытокамі Амазонкі і Місісіпі,
Усімі пустынямі, якія ўявілі сябе морамі,
Ты чуеш, як іх пясок перасыпаецца ў маім перасохлым горле.
Я кахаю цябе ўсім сэрцам, лёгкімі і зрэнкамі вачэй,
Я кахаю цябе зямной карой і зорным небам,
Падзеннем вадаспадаў і спражэннем дзеясловаў,
Я кахаю цябе нашэсцем гунаў на Еўропу,
Стогадовай вайной і татара-мангольскім ярмом,
Паўстаннем Спартака і Вялікім перасяленнем народаў,
Александрыйскім слупам і Пізанскай вежай,
Імкненнем Гальфстрыму сагрэць Паўночны полюс.
Я кахаю цябе літарай закона прыцягнення
І прысудам да смяротнага пакарання,
Да смяротнага пакарання праз вечнае падзенне
У твой бяздонны Бярмудскі трыкутнік.