Новыя звесткі пра Петрарку і Лауру

Лаура піша ліст Петрарку
шрыфтам Times New Roman
у інтэрнэт-сшытку

ліст дзесь знікае

Петрарка піша санет Лауры
пальцы бягуць па клавіятуры

ліст зноў знікае

на сукенку Лауры сыплюцца
літар пялёсткі

у гэты момант
яны вельмі блізкія —
толькі руку вось працягні
кранешся мезенца
левай рукі