Не труці мне душу прошлым часам...

* * * Не труці мне душу прошлым часам, Часу ў нас і зусім няма. Час насеннем плача няшчасным, У бабуліных стравах там цьма. Яна спешна фартух апранае, Еш, гаворыць, і будзеш расці, Я, маленькая, паглядаю, Лыжку ў жменьцы сціскаючы. Не хачу яе страву есці, Мне зашмат, зрэшты, а яна, Над душою стаіць, не злезці, Еш, гаворыць, ты ўсё да дна. Еш, вучыся, будзеш жанчынай, Мой маленькі ты пратэстант. Пагражае пабіць дубінай, Не ўвядзеш ты бабулю ў зман. Над баршчом нахілюся для вернасці Нізка, бач, толькі зірні, Тлушчу колы ўверсе месцяцца, Жахі тояцца ў глыбіні.