На львоўскім базары стары звар’яцелы скрыпач...
* * *
На львоўскім базары стары звар’яцелы скрыпач
іграе на скрыпцы, і смех выклікае, і плач.
На прывіднай скрыпцы бязгучны матыўчык якісь
выконвае ён і на хлопчыка моўчкі глядзіць.
Старога ў акрузе дурылкам завуць нездарма:
няма ў яго скрыпкі, смычка ў яго нават няма.
Ён знікне нарэшце, ды потым праз сорак гадоў
на скрыпцы іграць будзе нейкаму хлопчыку зноў.
А ў свеце, куды ён з дзіцячых вярнуўся мясцін,
і музыка знікла, і скрыпка не трэба зусім.
Ды ён не сыходзіць, махнуўшы на свет рукавом,
і чымсьці нябачным ўсё водзіць над левым плячом.