Кола жыцця
Дзяцінства марыць аб мудрасці
Мудрасць б’ецца над праўдай
Праўда сумуе аб шчасці
Шчасце тужыць аб мары
Мара імкнецца да надзеі
Надзея цягнецца да веры
Вера заклікае да сумлення
Сумленне настойвае на каханні
Каханне патрабуе мужнасці
Мужнасць шукае жаноцкасць
Жаноцкасць чакае мацярынства
Мацярынства спявае аб дзяцінстве
Мудрасць б’ецца над праўдай
Праўда сумуе аб шчасці
Шчасце тужыць аб мары
Мара імкнецца да надзеі
Надзея цягнецца да веры
Вера заклікае да сумлення
Сумленне настойвае на каханні
Каханне патрабуе мужнасці
Мужнасць шукае жаноцкасць
Жаноцкасць чакае мацярынства
Мацярынства спявае аб дзяцінстве




