Арэлі

Хай пачне зелянець тын мой лісцямі
і арэлі хістацца пачнуць
і ад шчасця рытмічна павіскваць,
калі надта ўжо іх гайдануць.

На звычайным сядзенні з вяроўкамі,
у акрузе іх пэўна мільён,
Прызямляюся — ногі так лоўка я
падгінаю. Увысь — чую звон.

Адштурхнуўшыся ў неба, бы крыллямі,
белай птушкай лячу над гарой.
Раз — кранаю рукою свяціла я,
два — зямлю ахінаю душой.