скала
генерал-губернатар пэўна ж ведае справу
легендарны рэйд на іспанскі рэдут
трэці год як сядзім у блакадзе крывавай
ноччу чыстка ствалоў ну а ранкам усе да цырульніка йдуць
з вольнага часу ў роце цынга ў галаве падман
на сняданак акром сухароў з саланінай нічога няма
конь камандзіра ў катле што за боская кара
ад французаў каніны крыху з караблёў на вячэрнім стале
нават яйкам у супе паклон гарнізонным але
не здадзім Гібралтара
у пяцьдзясят восьмым батальёне адзін за шатром
прысеў каб сваё на прыродзе аблегчыць цела
зверху свіст над брустверам і галаву да дзябла ядром
адарвала падарункам іспанскім тое ядро прыляцела
альбо дамачка панчохі ў шатры надзявала
дык ёй не толькі галаву адарвала
такой неймавернай атрымалася сіла ўдару
што знайшлі ў шатры нагу і панчоху адну на стале
іх затым і паклалі ў труну але
не здадзім Гібралтара
эх да моллі б дадому ды да гэтага трэба дажыць
тут суседу якраз я аб мары сваёй паведаў
раптам як шандарахне і хто ж там забіты ляжыць
не спытаеш нікога аб тым бо няма ні мяне ні суседа
ядры сыпяцца так што не ўзняць галавы
і не ведаеш мёртвы ты ці яшчэ жывы
гэта лёс твой такі ці мо злая нябесная кара
ну а ўвечары трэба ізноў паказацца ўрачу
свае раны прад’явім яму кал здадзім і мачу
не здадзім Гібралтара
генерал-губернатар эліёт той над кім
анікога няма ні аўтарытэту ні ўлады
ён скрыўляе сусветы над намі а мы ўсе пад ім
і таму пераносім пакуты іспанскай блакады
мы і мёртвыя цвёрдыя больш чым нябёсы чым тая скала
на якой нас дарога вайсковая разам звяла
і калі цень навісне над намі апошняга ўдару
час пачне выпарацца аголіцца вечнасці дно
мы здадзім куды трэба і душы і думкі але ўсё адно