Школьнік

...Та-та-та-та-та-та-та-та-та-та-та-та.
Што, пасутнасці, ён пра мінулае ведае?
Быў, як помніцца, спрытным, ліхім непаседаю.

Ачмурэлы праныра ад кнігі «Бальзак.
Озорные рассказы» і піша «казак»,
сціпла радуючыся свайму паліндрому.
Зрэшты, слоўцу ён рады й другому.
Трэцяе нескладана само па сабе,
выклікае усмешку. «Усмешак табе», —
крэйдай дошку распісвае школьнік.
І рагоча таварыш-свавольнік.
Тут паўсюль аднакласнікі і дружбаны —
да прабітай смялеюць яны мазгаўні,
бестурботныя толькі да першых
хаўтуроў, што юнацтва завершаць.

Хітрамудры шкаляр не з савецкай уладай,
лічыць ён, што папала грамадства ў засаду
таўстапузага Левіяфана.
Давярае шкаляр карыфану.
«Мы жывём, як не ў роднай краіне.
Ці не цяміш? Бы топчамся ў гліне.
І мярзота кругом, і няволя.
За Кітай нават, можа, і болей».

Раскідала жыццё — дружбаноў не відно.
Рэшткі розуму іх патушыла віно.
Больш за спінай ніхто не рагоча
і стаяць на атасе не хоча.

Быў ліхім мой сябрук, ўсё мінула, бы сон, —
сэляві. Як да портак раздзенецца ён,
дык без слёз не зірнеш у зярцала,
што ганебнасцю секс клеймавала.
Адчыніла пачвара смярдзючую пашчу,
ну а выйсці з яе — у бязважкасць папасці.
Так што выйсце сумніўнага роду —
ні выгод тут няма, ні свабоды.


Та-та-та-та-та-та-та-та-та-та-та-та,
ды, пакуль не скавала яго немата,
не дапусцім ліхое высновы.
Можа, знойдзецца шлях паспяховы?