Пусты дзень
Гэтая раніца не падобная ні на што, яна і не раніца нават, а кароткі ўрывак першага дня, проба, бясплатны ўзор, авантытул. Няма чаго рабіць. Няма куды ісці. Не мае сэнсу пачынаць штосьці новае, бо яшчэ не прыбранае старое: посуд, абрусы, абгорткі ад падарункаў, ігліца, што асыпалася на паркет.
Кладзешся на досвітку, устаеш на змярканні, бяздумна пераходзіш з пакоя ў пакой, глядзіш у акно. Сонца першага студзеня што ў Маскве, што ў Піцеры садзіцца ў чатыры гадзіны дня, так што дастаецца на нашу долю хіба што кавалачак шэрага святла, які ссечаны ўвесь дробнымі няспелымі сняжынкамі, альбо чырвоны, хваравіты вечаровы золак, ад якога нічога не чакаеш, акрамя цемры, што вось-вось наваліцца на зямлю.
Дзіўныя пачуцці. Вось толькі што мы мітусіліся, таропка разлівалі шампанскае, спяшаліся як мага хутчэй ударыць келіхам аб келіх, пакуль доўжыцца імперскі павольны бой курантаў, спрабавалі ўлавіць і асэнсаваць момант таямнічага пераходу, калі стары час быццам бы рассыпаецца ў пыл, а новага часу яшчэ няма. Радаваліся, як і ўсе заўсёды радуюцца ў гэтую хвіліну, хваляваліся, як быццам баяліся не справіцца, не здолець праскочыць у нябачныя дзверы. Але, як і заўсёды, справіліся, праскочылі. І вось зараз, расплюшчыўшы сонныя вочы на вечаровым золку, мы акунаемся ў гэты дзіўны стан — ні захаплення, ні засмучэння, ні паспешлівасці, ні шкадавання, ні бадзёрасці, ні стомленасці, ні пахмелля.
Гэты дзень — лішні, як бывае лішнім падарунак: атрымаць яго прыемна, а што з ім рабіць — невядома. Гэты дзень — кароткі, карацейшы за ўсе астатнія дні ў годзе. У гэты дзень не гатуюць — усяго поўна, ды і ядуць сёння толькі адзін раз, і тое ўсё ўчарашняе і без разбору: асарці салатаў, у якіх крыху змяніўся смак, пірагі, якія вы забыліся накрыць сурвэткай, і яны крыху падсохлі, фаршыраваныя яйкі, калі засталіся. Ці то гэта сняданак — але з водкай і сялёдкай, ці то абед, але без супу. Гэты дзень ціхі, адсмяяліся ўчора, адвесяліліся, сіл не засталося.
Добра ў гэты дзень быць за горадам, на дачы, у вёсцы. Добра апрануць старое адзенне з падранымі рукавамі, лысае футра, якое сорамна людзям паказаць, валёнкі. Добра выйсці і тупа пастаяць, бессэнсоўна гледзячы ў неба, а калі пашчасціць — на зоркі. Добра адчуваць сябе — сабой, нічыім, незразумелым сабе самому, утульным і хатнім, шасцігадовым, вечным. Добра любіць і не чакаць падвоху. Добра прытуліцца да слупа на ганку ці да чалавека.
Гэты дзень нельга запомніць, такі ён пусты. Што рабілі? — нічога. Куды хадзілі? — нікуды. Аб чым размаўлялі? Ды ні аб чым, здаецца. Запомніцца толькі пустата і сцісласць, ды прыглушанае святло, і каштоўнае гультайства, і мілая млявасць, і салодкае пазяханне, і зблытаныя думкі, і глыбокі ранішні сон.
Як бы мы жылі, калі б гэтага дня не было! Як спраўляліся б з жыццём, з ягоным аглушальным і жорсткім рыканнем, з гэтай навалай сэнсу, зразумець які мы ўсё роўна не паспяваем, з навалай дзён, якія ўсё намотваюць і намотваюць ліпені, і верасні, і лістапады!
Лішні, пусты, цудоўны дзень, кароткая рысачка сярод трох з паловай сотняў доўгіх, дзень гэты непрыкметна падсунулі нам, разважлівым, нам, а значыцца, тым, хто шукае ва ўсім сэнсу, тлумачэнняў, апраўданняў. Дзень без ліку, па-за людскага рахунку, дзень проста так, — Дар Божы.