Параход
Вялізны параход паспеў ахутаць дымам
пахмурны порт;
да нейкіх Лісабонаў альбо Лімаў
бярэ людзей на борт.
Мужчыны ў канацье ўзбіраюцца па трапе,
і капялюшыкі ў жанчын як напаказ,
куды да іх картузнаму сатрапу:
ён — трэці клас.
Я ведаў многіх з тых, хто зараз уцякае:
вышэйшы свет;
вось вершаплёт, яго тут непрыемнасці чакалі,
там, у выгнанні, скажа: я ж — паэт!
Давай прыспеш хаду, яшчэ адна хвіліна —
і ў доўгі шлях!
Наперадзе каюты... успаміны...
яны заўжды жывуць на караблях.
І міма астравоў Канарскіх і Азорскіх,
Бермуд, Багам
паедзем, паплывём — не дзеля дзіў заморскіх —
назло багам.
І ўсё ж ні дар бліскучы, ні старанне,
на жаль, не змогуць нас уратаваць —
бо неба жыхары, нібы драпежныя піранні,
ад нас кавалкі будуць адрываць.




